Творчая сустрэча з Мікалаем Даўгаполавым у кнігарні «Дом кнігі «Светач»

Творчая сустрэча з Мікалаем Даўгаполавым у кнігарні «Дом кнігі «Светач»

21 чэрвеня ў 17:00 у кнігарні «Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца творчая сустрэча з Мікалаем Даўгаполавым, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Российская газета», членам Саюза журналістаў Расіі, членам Міжрэгіянальнага Саюза пісьменнікаў, прэзідэнтам Федэрацыі спартыўных журналістаў Расіі.

Мікалай Даўгаполаў – аўтар 14 кніг, у тым ліку на спартыўную тэму, аўтар шэрагу сцэнарыяў дакументальных і тэлевізійных фільмаў. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі аб вядомых савецкіх і расійскіх разведчыках, сцэнарыі фільмаў пра разведчыкаў-нелегалаў. Аўтар кніг «Абель-Фишер», «Ким Филби» і « Вартанян» у серыі «ЖЗЛ», кнігі «Гении внешней разведки» у серыі «Дело №».

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі будуць мець магчымасць не толькі пагутарыць з аўтарам, але і задаць пытанні.
Апублікавана:
Праглядаў:
453