Урок беларускай літаратуры

Урок беларускай літаратуры

У Мінскай гімназіі № 36 дзейнічае “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, заняткі ў якой праходзяць кожны чацвер за гадзіну перад асноўнымі ўрокамі – да страшакласнікаў запрашаюцца вядомыя ў сваёй сферы дзейнасці жыхары Мінска.

23 студзеня 2020 года ў “Школе актыўнага грамадзяніна” ўрок беларускай літаратуры правёў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп. На прыкладзе кніг, якія нядаўна былі выдадзены, ён пазнаёміў гімназістаў з сучаснай паэзіяй і прозай Беларусі, а таксама адказаў на пытанні прысутных.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва "Мастацкая літаратура".

Апублікавана:
Праглядаў:
317