Увага! Творчы конкурс для дзяцей

Увага! Творчы конкурс для дзяцей

З нагоды Дня беларускага пісьменства ў верасні 2019 года рэдакцыя часопіса “Бярозка” абвясціла літаратурны конкурc "Дзёрзкія тэорыі беларускасці: мова, культура, гісторыя, міф". 1 снежня распачаўся ўжо другі яго этап.

УМОВЫ КОНКУРСУ

Мы хочам, каб вы знітавалі мову з беларускай культурай і гісторыяй: напісалі твор. Прыдумайце, як утварыліся тыя ці іншыя ўнікальныя словы ці выразы, патлумачце, чаму яны маглі ўзнікнуць менавіта ў Беларусі. Твор можа быць навуковы, мастацка-публіцыстычны ці мастацкі: для нас няма розніцы, які стыль вам бліжэйшы, — для нас галоўнае, каб вы паказалі, што можаце карыстацца фактамі, прапаноўваць смелыя гіпотэзы і іх абгрунтоўваць. У вашым распараджэнні мноства слоўнікаў, сотні гадоў беларускай гісторыі, тысячы гістарычных фактаў і асоб, на якіх можна спаслацца… ці прыдумаць свае.

Мы прапануем працаваць з наступнымі катэгорыямі лексікі:

- безэквівалентная лексіка — словы, якія нельга перакласці адным словам на іншыя славянскія мовы;

- словы, якія называюць пэўныя з’явы, што існавалі толькі ў Беларусі, праз што таксама становяцца безэквівалентнымі;

- уласнабеларускія фразеалагізмы, абумоўленыя ўнікальнай лакальнай культурай;

- дыялектызмы — словы, якія трансфармаваліся ў пэўных мясцовасцях пэўным чынам, непадуладным унармаванай мове.

Мэты правядзення конкурсу:

- папулярызацыя беларускай мовы і культуры;

- пашырэнне актыўнага беларускамоўнага слоўнікавага запасу вучняў;

- пераасэнсаванне сувязяў паміж беларускай мовай і культурай

- заахвочванне моладзі да літаратурнай творчасці;

- развіццё нацыянальнай літаратуры;

- падтрымка адоранай моладзі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні 6 – 11 класаў.

Пераможцы будуць выяўленыя ў трох узроставых катэгорыях: 6–7 класы; 8–9 класы; 10–11 класы.

Намінацыі:

- мастацкія тэксты (казка, апавяданне, верш і г.д.);

- мастацка-публіцыстычныя тэксты (эсэ, уяўнае інтэрв’ю з гістарычнай асобай, уяўная навуковая праца і г.д.);

- навуковы тэкст (навуковая праца).

На конкурс прымаюцца празаічныя, паэтычныя, публіцыстычныя і навуковыя матэрыялы, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

У намінацыі "Мастацкія тэксты" прымаюцца празаічныя творы памерам да 9000 знакаў, паэтычныя — да 2000 знакаў.

У намінацыі "Мастацка-публіцыстычныя тэксты" — журналісцкія і публіцыстычныя матэрыялы да 7000 знакаў.

У намінацыі "Навуковая праца" — навуковыя працы, аформленыя для часопіснага фармата, памерам да 10000 знакаў.

Падчас працы над конкурснымі творамі пажадана выкарыстоўваць на выбар:

- гістарычныя факты (гістарычныя даведнікі, музеі, выставы, манаграфіі, мемуары і г.д.);

- слоўнікі (этымалагічны, тлумачальны, слоўнік безэквівалентнай лексікі, фразеалагічны і інш.);

- міфалогію ("Беларуская міфалогія: энцыклапедычны даведнік");

- вусную гісторыю (сведчанні старэйшых сваякоў — для прац па дыялектах).

Этапы конкурсу і іх тэрміны:

Тэрміны правядзення конкурса: Дзень беларускага пісьменства-2019 (01.09.2019) — Дзень беларускага пісьменства-2020 (06.09.2020).

Прыём работ па трох намінацыях у трох узроставых катэгорыях пройдзе ў тры этапы, пасля кожнага з якіх будзе абвяшчацца пераможца этапу. 

Першы этап — прыём работ удзельнікаў (з 1 верасня да 30 лістапада 2019 года);

Другі этап — прыём работ удзельнікаў (з 1 снежня да 28 лютага 2020 года);

Трэці этап — прыём работ удзельнікаў (з 1 красавіка да 31 траўня 2020 года).

Чацвёрты этап — выбар пераможцаў сярод фіналістаў кожнага этапу (з 1 чэрвеня да 1 жніўня 2020 года).

Работы аднаго аўтара прымаюцца неабмежаваную колькасць разоў. Адзін аўтар выбіраецца пераможцам адной намінацыі толькі аднойчы. Творы аўтара-пераможцы аднаго з этапаў, дасланыя пазней у той жа намінацыі, не прымаюцца да разгляду. Творы аўтара-пераможцы, дасланыя ў іншых намінацыях, прымаюцца да разгляду.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 6 верасня 2020 года. Пра месца, час і форму абвяшчэння будзе паведамлена пазней у суполцы "Часопіс “Бярозка” у сацыяльнай сетцы VK. Пераможцы кожнага з этапаў будуць узнагароджаныя дыпломамі і падарункамі ад партнёраў.

Афармленне:

Працы на конкурс прадастаўляюцца на беларускай мове ў электронным фармаце: рэдактар Word, шрыфт Times New Roman, 14 пт.

На першай старонцы ўдзельнік павінен пазначыць:

  • імя і прозвішча;
  • псеўданім, калі такі ёсць;
  • клас і школу;
  • нумар тэлефона, электронны адрас і/ці спасылку на акаунт у любой сацыяльнай сетцы;
  • намінацыю;
  • назву працы, якая дасылаецца на конкурс.

Назва файла мусіць уключаць слова "конкурс" і прозвішча аўтара.

Падчас ацэнкі конкурсных твораў улічваюцца:

- літаратурны змест;

- аперыраванне фактамі і праца з крыніцамі;

- стылістычнае і моўнае майстэрства;

- пісьменнасць;

- адпаведнасць тэме.

Творы чакаюцца на адрас chas.bjarozka@gmail.com з пазнакай "Конкурс" у тэме ліста.

Лепшыя творы будуць надрукаваныя ў часопісе "Бярозка" цягам 2020 года.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах mediana.by.


Апублікавана:
Праглядаў:
734