УВАГА! Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!”

УВАГА! Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!”

Нагадваем, што прыём матэрыялаў на рэспубліканскі творчы конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!” завяршаецца 15 ліпеня 2020 года.

Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да малой радзімы, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце “малая радзіма”, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваных СМІ, сеткавых выданнях і на Інтэрнэт-рэсурсах, альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ на працягу 2019 года.

Koнкypcныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі не пазней за 15 ліпеня 2020 года з паметкай ”На конкурс“ па адрасе: 220004, г.Мінск, np.Пераможцаў, 11.

ЗАЯЎКА да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе ”Пад знакам Года малой радзімы!“

ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім творчым конкурсе ”Пад знакам Года малой радзімы!“

Апублікавана:
Праглядаў:
393