Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Горацкі веснік" (г. Горкі) са 100-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі раённай газеты "Горацкі веснік" са 100-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.
Заснаваная ў красавіку 1918 года, газета стала сапраўдным летапісцам жыцця насельніцтва раёна. Дзякуючы прафесійнай, творчай працы рэдакцыйнага калектыву, выданне заўсёды на высокім узроўні асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё рэгіёна, трывала займае сваё месца ў інфармацыйнай прасторы нашай краіны.
Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя, адданасць сваёй справе дадуць магчымасць калектыву рэдакцыі не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам, знаходзіць новыя перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця выдання.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага натхнення і плённай працы на карысць беларускага грамадства і дзяржавы.
Аляксандр Карлюкевіч