Віншаванне Міністра інфармацыі з Днём ведаў

Віншаванне Міністра інфармацыі з Днём ведаў

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з усенародным святам – Днём ведаў!

Па добрай традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх школах пройдуць урачыстыя лінейкі, адкрытыя ўрокі, святочныя мерапрыемствы.

У жыцці кожнага школьніка 1 верасня адкрываецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі.

З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакаюць юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх званок прагучыць упершыню. 

Для ўсіх педагогаў і кіраўнікоў адукацыйных устаноў 1 верасня – гэта не проста свята, а новы этап у карпатлівай, сур’ёзнай працы, ад якой залежыць будучае нашай краіны.

Сёння мадэрнізацыі адукацыі, паляпшэнню яе якасці, падрыхтоўцы таленавітых, энергічных грамадзян у краіне надаецца асаблівая ўвага. І новы навучальны год усяляе ў нас новыя надзеі, а ваш прафесіяналізм дапаможа падрастаючаму пакаленню набываць глыбокія веды і развіваць свае таленты.

Вялікае значэнне ў жыцці кожнага школьніка займае кніга – крыніца ведаў. Яна развівае светапогляд, культуру, унутраны свет кожнага школьніка, вучыць любіць сваю Радзіму, ацэньваць учынкі, разумець жыццё.

Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года. Перад вамі – новы этап адказнай і высакароднай місіі. Новы крок на шляху да выхавання самастойнага, ініцыятыўнага і таленавітага падрастаючага пакалення.

Жадаю, каб новы навучальны год стаў годам вашых прафесійных адкрыццяў і перамог.


Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь                                                                                Аляксандр Карлюкевіч

Апублікавана:
Праглядаў:
806