Віншуем з юбілеем!
26 сакавіка ў вядомага беларускага паэта Віктара Шніпа юбілей – 60 гадоў.
За добрасумленную плённую працу ў галіне кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мастацкая літаратура” Віктару Шніпу аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем калегу з гэтай цудоўнай датай і жадаем яму моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здабыткаў і багатага плёну на ніве айчыннай літаратуры!
Апублікавана:
26 сакавiка 2020 в 17:58
Праглядаў:
260