Выдавецкі дом “Звязда” прэзентаваў

Выдавецкі дом “Звязда” прэзентаваў

26 верасня ў рамках акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» на базе 10-й дзіцячай бібліятэкі горада Мінска прайшла прэзентацыя кнігі Надзі Букі «Бася і яе чароўны свет». У прэзентацыі прынялі ўдзел вучні другіх класаў сталічнай гімназіі № 11.

Гэта ўжо другая па ліку кніга пісьменніцы, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».

Незвычайны персанаж Піглас, галоўны герой першай часткі гісторыі, так палюбіўся дзецям, што пісьменніца вырашыла стварыць працяг і дадаць у сюжэт некалькі новых магічных істот.

Пасля заканчэння мерапрыемства кожны жадаючы атрымаў аўтограф аўтара.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
303