Зборнік твораў Міколы Мятліцкага выйшаў у Выдавецкім доме “Звязда”

Зборнік твораў Міколы Мятліцкага выйшаў у Выдавецкім доме “Звязда”

Складаныя гістарычныя перыпетыі лёсу народа, яго духоўная веліч і сучасныя надзённыя клопаты – невычарпальная крыніца творчага натхнення лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь імя Янкі Купалы і Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва паэта Міколы Мятліцкага.

У новай кніге “Бяссмертнік”, прымеркаванай да 65-годдзя з дня нараджэння вядомага творцы, паэтычна сфармулявана наша беларуская жыццястойкасць і чалавекалюбства, адкрываюцца вытокі тых духоўных сіл народа, якія неаднаразова паспрыялі яму выстаяць на нялёгкім гістарычным шляху, а нашай Айчыне – стаць адной з міралюбівых, інтэлектуальна развітых дзяржаў сучаснага свету.

Выпуск літаратурна-мастацкага выдання, ў якое ўвайшлі вершы і паэма, ажыццёўлены выдавецкім домам “Звязда” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Апублікавана:
Праглядаў:
494