Запрашаем да ўдзелу ў літаратурным конкурсе «Першацвет»!

Запрашаем да ўдзелу ў літаратурным конкурсе «Першацвет»!

pershatsvet-3.jpgpershatsvet-2.jpg

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Сёлета конкурс праводзіцца ў пяты раз.

У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў уключна на момант падачы заяўкі.

На конкурс прымаюцца паэтычныя і празаічныя творы на рускай або беларускай мовах, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

Аб’ём твора не павінен перавышаць трох аўтарскіх лістоў.

Прадстаўляючы твор на конкурс, удзельнік конкурсу дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі.

Разам з заяўкай удзельнік конкурсу накіроўвае:

1) кароткую біяграфічную даведку;
2) фотаздымак удзельніка конкурсу ў фармаце jpg (jpeg);
3) твор, аформлены ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта  14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см.

Матэрыялы прымаюцца на конкурс у электронным выглядзе па наступнаму адрасу электроннай пошты: glavred@mastlit.by.

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца да 30 кастрычніка ўключна.

Творы, якія паступілі на конкурс, не рэцэнзуюцца, не вяртаюцца і не падлягаюць аплаце.

Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет у колькасці васьмі чалавек. Склад экспертнага савета зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 

Пры ацэнцы твораў, якія паступілі на конкурс,  членамі экспертнага савета ўлічваюцца:

·         літаратурны змест;

·         стылістычнае і моўнае майстэрства;

·         арыгінальнасць вобразнай сістэмы твора;

·         пісьменнасць.

Аўтары дзесяці паэтычных і дзесяці празаічных твораў, якія набралі  найбольшую колькасць балаў, прызнаюцца экспертным саветам пераможцамі конкурсу.

Спіс пераможцаў конкурсу і назвы іх твораў размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу.

Пераможцам конкурсу ўручаюцца дыпломы ва ўрачыстай абстаноўцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі), а таксама ў альманаху «Першацвет».

ЗАЯЎКА 

на ўдзел у конкурсе маладых літаратараў

«Першацвет»

  1. Прозвішча_____________________________________________________
  2. Уласнае імя___________________________________________________
  3. Імя па бацьку (калі такое маецца)_________________________________
  4. Псеўданім (калі такі маецца)_____________________________________
  5. Дата наражэння________________________________________________
  6. Назва твора____________________________________________________
  7. Хатні адрас удзельніка конкурсу__________________________________

________________________________________________________________

  1. Месца вучобы (працы) удзельніка конкурсу_______________________

________________________________________________________________

  1. Тэлефон удзельніка конкурсу____________________________________
  2. Электронны адрас удзельніка конкурсу___________________________

_______________

(дата)

Doc-файл iнструкцыi: iнструкцыя.

Doc-файл заяўкi: заяўка.

Апублікавана:
Праглядаў:
180