Зарэгістравана новае сеткавае выданне

Зарэгістравана новае сеткавае выданне

16 кастрычніка 2019 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "24health.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "24health.by" з'яўляецца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Рэдакцыя газеты "Медыцынскі веснік".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.

Апублікавана:
Праглядаў:
297