Зарэгістравана новае сеткавае выданне

Зарэгістравана новае сеткавае выданне

23 сакавіка 2020 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "janov.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "janov.by" з'яўляецца Выдавецкая ўстанова рэдакцыя Іванаўскай раённай газеты "Янаўскі край".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.

Апублікавана:
Праглядаў:
417