Зарэгістравана новае сеткавае выданне vitbichi.by

Зарэгістравана новае сеткавае выданне vitbichi.by

24 чэрвеня 2019 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "vitbichi.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "vitbichi.by" з'яўляецца камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вячэрні Віцебск".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.

Апублікавана:
Праглядаў:
494