Зарэгістравана новае сеткавае выданне

Зарэгістравана новае сеткавае выданне

11 лютага 2019 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "grodnonews.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "grodnonews.by" з'яўляецца абласное ўнітарнае інфармацыйна-рэкламнае прадпрыемства "Рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.
Апублікавана:
Праглядаў:
950