Жлобінскай газеце «Новы дзень» – 90!

Жлобінскай газеце «Новы дзень» – 90!

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень» з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара.

Гэта значная падзея як для супрацоўнікаў выдання, так і для жыхароў города Жлобіна і Жлобінскага раёна.

«На сваіх старонках газета адлюстроўвае ўсе напрамкі развіцця нашай дзяржавы, аператыўна інфармуе чытачоў пра важныя падзеі, што адбываюцца ў свеце, рэспубліцы, вобласці і на Жлобіншчыне. «Новы дзень» выхоўвае ў жыхароў раёна патрыятызм, духоўнасць, культуру, імкнецца сваімі матэрыяламі садзейнічаць стабільнасці ў грамадстве», – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр адзначыў, што на старонках газеты не толькі абмяркоўваюцца, але і актыўна вырашаюцца праблемы, узнятыя чытачамі, вядзецца растлумачальная работа по вострых тэмах.

Уладзімір Пярцоў пажадаў супрацоўнікам і сябрам рэдакцыі добрага здароўя, адзінства, аптымізму, плённай працы на карысць роднай Айчыны. 
Апублікавана:
Праглядаў:
246