Нацыянальная літаратурная прэмія–2020

Нацыянальная літаратурная прэмія–2020

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе.

Заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Конкурс праводзiцца штогод у мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве.

Конкурс праводзiцца па намiнацыях з прысуджэннем дыпломаў, прызоў - сiмвалаў конкурсу

•         "Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii";

•         "Лепшы твор прозы";

•         "Лепшы твор драматургii";

•         "Лепшы твор публiцыстыкi";

•         "Лепшы дэбют" (першая публiкацыя цi выданне аўтара ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi);

•         "Лепшы твор для дзяцей i юнацтва";

•         "Лепшы твор лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства".

Пераможцы 2020 года

Проза — Уладзімір Сцяпан. Зборнік (аповесці і апавяданні) Хвалі”. Прадстаўлены і выдадзены выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Паэзія — Валерий Гришковец. Избранное “Остаюсь навсегда”. Прадстаўлены і выдадзены выдавецтвам“Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”.

Дзіцячая літаратура — Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Кніга-квэст “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”. Прадстаўлены Мінскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, выдадзены ў Выдавецкім доме “Звязда”.

Драматургія — не вызначалася.

Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Саверчанка. Кніга “Магія слова” (беларускія пісьменнікі XII-XVII ст.). Прадстаўлены і выдадзены выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Публіцыстыка — Ігар Пракаповіч. Кніга “Пастаўшчына” (серыя “Падарожжа па родным краі”). Прадстаўлены і выдадзены выдавецтвам“Беларусь”.

Дэбют — Вольга Нікіценка (Івалга). Зборнік вершаў “Сузор’е птушкі”. Прадстаўлены Мінскім гардаскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, выдадзены выдавецтвам“Мінкопрынт”.

Опубликовано:
Просмотров:
573