Пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

22 жніўня ў студыі тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Пасля яркіх выступленняў усіх 17-ці ўдзельнікаў конкурсу прафесійнае журы размеркавала паміж імі прызавыя месцы.

Узроставая катэгорыя I-IV класы:

1 месца — Марыя Сарган, ДУА «Гімназія г.Дзяржынск»,

2 месца — Ксенія Карнеева, ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна»,

3 месца — Яна Шэрагава, ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»,

                   Яраслаў Грабчанкоў , ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля»,

                  Ганна Малышчык, ДУА «Пескаўская сярэдняя школа» Кобрынскага раёна».

Узроставая катэгорыя V-VI класы:

1 месца — Станіслаў Ткачонак, ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1»,

2 месца — Вольга Астапенка, ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля»,

                    Дар’я Рыжковіч, ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г.Жодзіна»,

3 месца  Павел Скрыцкі, ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста».

Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:

1 месца — Станіслаў Мартысюк, УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»,

2 месца — Юлія Голубева, ДУА «Верхнядзвінская гімназія імя І.А.Макеенка»,

                     Дар’я Бязручанка – ДУА «Сярэдняя школа № 27 г.Мінска»,

3 месца  Іван Гуржы, ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа».

Узроставая катэгорыя IX-X класы:

1 месца — Дар’я Ляўкавец, УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»,     

                    Марыя Зайцава, ДУДА «Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка»,

3 месца  Паліна Хілімончык, ДУА «Вензавецкая сярэдняя школа» Дзятлаўскага раёна,

                     Марыя Рак, ДУА «Сярэдняя школа № 20 г.Барысава».

Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» 2 верасня а 12 гадзіне прымуць удзел у Гала-канцэрце, які пройдзе ў Гарадку Віцебскай вобласці падчас правядзення Дня беларускага пісьменства.

Трансляцыю фінала пакажуць на тэлеканале «Сталічнае тэлебачанне» 3 верасня ў 17:00.

Опубликовано:
Просмотров:
3 524