Працягваецца прыём заявак на ўдзел у «Нацыянальнай літаратурнай прэміі»

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у «Нацыянальнай літаратурнай прэміі»

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2021 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

·       «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»,

·       «Лепшы твор прозы»,

·       «Лепшы твор драматургіі»,

·       «Лепшы твор публіцыстыкі»,

·       «Лепшы дэбют»,

·       «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»,

·       «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 чэрвеня 2018 года № 468, заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

Опубликовано:
Просмотров:
4 896