Аб’яўлены пераможцы творчых конкурсаў з Гродзеншчыны

Аб’яўлены пераможцы творчых конкурсаў з Гродзеншчыны

У час семінара для рэгіянальных СМІ, які праводзіцца ў Гродне, адбылося ўзнагароджанне рэдакцый Гродзенскай вобласці – пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу ”Пад знакам Года малой радзімы“ і рэспубліканскага творчага конкурсу за лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах уборачнай кампаніі “Жніво: і хлебам адзіныя”. Дыпломы лаўрэатам уручыў Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
Па рашэнні журы пераможцамі конкурсу сталі наступныя ўдзельнікі: 

КУП ”Лідскае тэлерадыёаб’яднанне“ – у намінацыі ”Традыцыі ў гісторыя роднага краю“;

Установа ”Рэдакцыя газеты ”Астравецкая праўда“ – у намінацыі ”Землякі“ і ў намінацыі ”У Год малой радзімы – вялікія справы“;

Установа “Рэдакцыя газеты “Воранаўская газета” і праграмы радыёвяшчання “Воранаўскі веснік” – у намінацыі за лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах уборачнай кампаніі “Жніво: і хлебам адзіныя”.

награды-конкурс_1.JPG

награды-конкурс_2.JPG

Опубликовано:
Просмотров:
515