Акцыя “Чытаем Купалу разам”

Акцыя “Чытаем Купалу разам”

Па традыцыі ў Мінску з 6 па 10 лютага 2019 года пройдзе чарговая Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Сярод іншых прэзентацый, імпрэз, аўтограф-сесій – адмысловая перасоўная выстаўка “Завуся я толькі Янка Купала” (на беларускай і англійскай мовах). Арганізатар выстаўкі – Дзяржаўны Літаратурны музей Янкі Купалы.

– Мы ведаем, што ў 2019 годзе Краінай – Ганаровым госцем на беларускім кніжным кірмашы будуць Злучаныя Штаты Амерыкі, – расказвае дырэктар Купалаўскага музея Алена Ляшковіч. – Відавочна, шырока будзе гучаць англійская мова. Таму мы вырашылі расказаць пра творчасць нашага класіка і па-англійску. Магчыма, і гасцям са Злучаных Штатаў Амерыкі будзе цікава даведацца пра повязь народнага песняра Беларусі з амерыканскай тэмай. Янка Купала быў добра знаёмы з амерыканскай літаратурай. У адным са сваіх публіцыстычных артыкулаў пісаў пра свае чытацкія зацікаўленні творчасцю Эдгара По, Уолта Уітмена, Тэадора Драйзера і Эрнэста Хэмінгуэя.

Таксама Купалаўскі музей правядзе ў час кніжнай выстаўкі-кірмашу грамадска-культурную акцыю “Чытаем Купалу разам”, у час якой будуць гучаць вершы беларускага класіка на розных мовах народаў свету.

Опубликовано:
Просмотров:
1 437