Актуальныя ідэі і новыя медыйныя праекты

Актуальныя ідэі і новыя медыйныя праекты

Актуальныя ідэі і новыя медыйныя праекты абмяркоўваліся 21 студзеня 2021 года на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара Лісковіча з кіраўніцтвам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Савет Рэспублікі выступае адным з заснавальнікаў газеты «Звязда». Увага старшыні профільнай камісіі была скіравана ў першую чаргу на перспектывы развіцця друкаванай прэсы, кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» і трансфармацыі друкаванага прадукту ў лічбавую прастору.

У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні ролі кнігі ў сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным жыцці краіны і ўплыў яе на развіццё ўнутранага турызму.

— Унутраны турызм — гэта адзін з ідэалагічных складнікаў захавання гістарычнай памяці, спадчыны і фарміравання духу і аблічча сучаснага грамадзяніна і патрыёта, — падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Акрамя таго, на парадку дня былі і арганізацыйныя пытанні правядзення ІІІ Фестывалю-кірмашу «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».

На сустрэчы абмяркоўваліся новыя медыйныя формы работы Выдавецкага дома ў лічбавай прасторы; перспектывы супрацоўніцтва з вядучымі ВНУ краіны ў рамках падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для галіны і пытанне практыкаарыентаванасці навучання вышэйшай школы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
705