Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў газеты ”Зара над Нёманам“

Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў газеты ”Зара над Нёманам“

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Зара над Нёманам“, а таксама заслужаных ветэранаў журналістыкі з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання.

“Ваша газета ўбачыла свет у першыя дні пераможнага 1945 года. Пасля выгнання фашысцкіх акупантаў і ў цяжкі пасляваенны час яна называлася ”Путь Победы“, са студзеня 1965 года – ”Зара над Нёманам“ (таксама юбілейная дата). І гэта вельмі сімвалічныя назвы. Разам з землякамі газета прайшла слаўны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках росквіт Нёманшчыны, мае слаўную гісторыю, традыцыі, свой стыль.

На яе старонках заўсёды ўзнімаліся найбольш вострыя праблемы             і актуальныя тэмы, што хвалююць мастаўчан. Нездарма ў газеты дзясяткі пазаштатных аўтараў, добрая сувязь з чытачамі. Дзякуючы сумеснай творчасці выданне з кожным годам становіцца ўсё больш жывым і цікавым” – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю, яго жыхароў.

Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў: “Сённяшняя ”Зара над Нёманам“ – карыснае і змястоўнае мясцовае выданне. Нездарма ў госці да любімай газеты – на старонкі кожнага нумара, праз сайт і сацыяльныя сеткі – заходзяць амаль восем тысяч прыхільнікаў”.

Міністр падзякаваў працаўнікам рэдакцыі за нястомную працу, за праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёна, суайчыннікаў, выказаў упэўненасць, што і надалей яны будуць разам ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі сваёй малой радзімы, нашай Айчыны, а таксама пажадаў ім новых творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адданасці чытачоў.

Опубликовано:
Просмотров:
498