Анлайн-конкурс чытальнікаў

Анлайн-конкурс чытальнікаў

З 1 кастрычніка 2020 года ў межах віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць» «На хвалі часу, у плыні жыцця» быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына!», прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі «Маладосць» і «Бярозка».

Дзякуючы ўдзельнікам з усіх абласцей Беларусі конкурс стаў агульнарэспубліканскім  і набывае ўсё большую папулярнасць. Арганізатары атрымалі ўжо больш за 50 творчых работ, пераважна высокага мастацкага ўзроўню.

Работы дасылаюць людзі рознага ўзросту (наймалодшай удзельніцы – 8 гадоў, найстарэйшай – 69). Гэта сведчыць пра цікавасць да творчасці беларускіх пісьменнікаў як маладога пакалення, так і людзей сталага ўзросту. Таму вырашана вызначаць пераможцаў асобна ў дзвюх катэгорыях: школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў і дарослыя ад 18 гадоў.

Спецыяльна для конкурсу была створана група на Facebook «О, Беларусь, мая шыпшына!», дзе можна азнаёміцца з конкурснымі работамі, а таксама пакінуць свой голас за любое відэа.

Прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў У.Дубоўкі можна да 15 лістапада. Падрабязнасці пра яго ўмовы знойдзеце па спасылцы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах НББ.


Опубликовано:
Просмотров:
771