«Беларускі кнігазбор»: прэзентацыя 100-га тома

«Беларускі кнігазбор»: прэзентацыя 100-га тома

13 снежня 2019 года ў 14.00 адбудзецца прэзентацыя кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» у сувязі з выпускам 100-га тома.

Серыя заснавана ў 1996 годзе, яе ідэйным натхняльнік і галоўны рэдактар ‒ пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст Кастусь Аляксеевіч Цвірка. 

«Беларускі кнігазбор» распачаўся выданнем «Ян Чачот. Выбраныя творы», 100-ы том ‒ «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы». Зараз праект уключае тры тэматычныя напрамкі: мастацкая літаратура, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай класікі.

Да стварэння серыі ў 2008 годзе далучылася выдавецтва НАН «Беларуская навука», з таго часу выйшла больш за 30 тамоў кніг.

На прэзентацыі можна будзе падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй выдання, пачуць беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, культурных і грамадскіх дзеячаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па адрасе: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, зала 216.

Матэрыял падрыхтаваны паводле інфармацыі партала Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Опубликовано:
Просмотров:
723