Часопіс “Полымя” адзначыў 95-гадовы юбілей
22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды юбілею часопіса “Полымя” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”.
Свае віншаванні ў адрас творчага калектыву накіраваў Прэзідэнт нашай краіны А.Р. Лукашэнка. Прывітальны адрас даслалі намеснік Прэм’ер-міністра В.Жарко і Міністр інфармацыі А.Карлюкевіч.
Падчас свята былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Алена Мальчэўская, галоўны рэдактар, Юля Алейчанка, адказны сакратар; нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”- Марыя Гілевіч, загадчык аддзела літаратурнага рэдагавання, Святлана Стараверава, вядучы тэхнічны рэдактар аддзела тэхнічнага рэдагавання.
Сення часопіс “Полымя” - адно з самых старэйшых выданняў Беларусі. На яго старонках публікаваліся творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа, Васіля Быкава, Максіма Танка, Янкі Брыля. Дзякуючы “Полымю” па-беларуску ўпершыню загучалі лепшыя ўзоры сусветнай літаратуры, творы сучасных замежных аўтараў.
Часопіс уваходзіць у пералік выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследванняў па філалагічных навуках. Выданне цесна супрацоўнічае з Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным інстытутам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Часопіс заўсёды знаходзіцца ў цесным камунікаце з іншымі літаратурна-мастацкімі выданнямі.
Опубликовано:
Просмотров:
607