Часопіс "Маладосць" у лістападзе абвяшчае акцыю для падпісчыкаў

Часопіс "Маладосць" у лістападзе абвяшчае акцыю для падпісчыкаў

Часопіс “Маладосць” абвяшчае падпісную кампанію і абяцае кожнаму падпісчыку лістапада адразу 2 падарункі, а таксама размяшчэнне селфі на старонцы http://zviazda.by/be/edition/maladosc

Чытачы, якія аформяць падпіску ў лістападзе, атрымаюць на сваю электронную скрыню гумарыстычны дайджэст MALADOST-Smile (гумар, які друкаваўся ў часопісе 1950—1970-х) і выпуск, прысвечаны 65-годдзю часопіса — захапляльную гістарычную вандроўку па мінулых дзесяцігоддзях выдання.

Для удезла ў акцыі трэба падпісацца на І паўгоддзе 2019 года на часопіс “Маладосць” (на любы падпісны індэкс, уключаючы льготныя), зрабіць селфі з квітком, прыслаць селфі на адрас vdsd@tut.by, атрымаць зваротным лістом падарункі, пацвердзіць іх атрыманне.
Опубликовано:
Просмотров:
1 107