Чынгізу Айтматаву прысвячаецца

Чынгізу Айтматаву прысвячаецца

Літаратурная сустрэча ў межах праекта «Маладосць» & «Маладосць», якая была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава, адбылася ў сталічнай кнігарне “Маладосць”.

Сустрэча пачалася прывітальнымі словамі начальніка аддзела арганізацыі гандлю і рэкламы ААТ “Белкніга” Андрэя Радыгіна і загадчыка кнігарні “Маладосць” Юрыя Левановіча да прісутных аб узрастаючай сёння патрэбе ў друкаваным слове.

Пад час падрыхтоўкі да юбілею пісьменніка рэдакцыяй часопіса “Маладосць” быў праведзены конкурс эсэ “Мой Чынгіз Айтматаў” (лепшыя тэксты можна пачытаць ТУТ), перакладзены на беларускую мову апошні раман класіка “Калі падаюць горы (Вечная нявеста)”.

Галоўны рэдактар “Маладосці” Святлана Воцінава перадала ўсім прысутным цёплыя прывітальныя словы Саветніка Пасольства Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Айымкан Кулукеевай і кыргызскага літаратара, лаўрэата Міжнароднай прэміі Чынгіза Айтматава Абібілы Пазылава.

Значная частка сустрэчы была прысвечана перакладу на беларускую мову першага рамана Айтматава “Буранны паўстанак”, зробленага Міхасём Стральцовым, чый лёс быў звязаны з “Маладосцю”.

Асаблівым чынам быў прадстаўлены “Буранны паўстанак”, перавыдадзены сёлета спецыяльна да юбілею выдавецтвам “Народная асвета” па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі.

Сваімі думкамі пра творчасць Чынгіза Айтматава і яе актуальнасць падзяліўся з прысутнымі дырэктар радыё “Беларусь”, паэт, празаік, публіцыст Навум Гальпяровіч. Яго эмацыйная прамова была прысвечана культурнай універсальнасці і сацыяльнай значнасці кніг кыргызскага пісьменніка.
Опубликовано:
Просмотров:
1 060
Направления: