Дняпроўскай праўдзе - 90!

Дняпроўскай праўдзе - 90!

Калектыву Дубровенскай раённай газеты “Дняпроўская праўда”


Паважаныя калегі!


Віншую калектыў рэдакцыі, а таксама ветэранаў журналістыкі з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара вашай газеты.

90 гадоў – больш чым салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу ваша газета нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай  інфармацыі аб жыцці рэгіёна.

І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, “Дняпроўская праўда” садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў.

Няхай любімая праца прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі.

Жадаю супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.


І.У.Луцкі

Опубликовано:
Просмотров:
1 222