Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў Іванава

Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў Іванава

Адбылася рабочая паездка Міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча ў Іванаўскі раён і Іванава, дзе ў верасні 2018 года пройдзе Дзень беларускага пісьменства.

У час сустрэч і рабочых нарад у Іванаўскім райвыканкаме, Іванаўскім філіяле "Брэстаблсаюздруку", рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты, Іванаўскай раённай бібліятэцы імя Ф. Панфёрава размова ішла пра мяркуемыя мерапрыемствы ў межах праграмы будучага свята. Іванаўшчына цесна звязана з гісторыяй беларускай літаратуры і культуры. Гэта і з'яўляецца выразным фундаментам, грунтам для фарміравання планаў правядзення свята.

Таксама Міністр выступіў перад супрацоўнікамі Іванаўскага райвыканкама, работнікамі розных сфер горада па тэме адзінага дня палітычнага інфармавання "Ахова маці і дзяцінства ў Беларусі - важнейшы прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі".
Опубликовано:
Просмотров:
321