Казачнае падарожжа са «Звяздой»

Казачнае падарожжа са «Звяздой»

13 лютага ў публічную бібліятэку № 22 горада Мінска завітала беларуская дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая разам з супрацоўнікамі Выдавецкага дома «Звязда» і правяла сустрэчу з вучнямі 4-х класаў СШ № 25.

З-пад пяра Кацярыны Станіславаўны выйшла ў свет ужо шмат твораў для дзяцей: «Казкі Сіняй падушкі», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Канікулы з прыгодамі», «Казкі сівой даўніны», «Таямніца незвычайнай школы», «Вухуцік. Васільвася» і інш.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая прыйшла ў бібліятэку, каб расказаць пра сваю новую кнігу «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці». Адметнасць гэтай кнігі-квеста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера.

Дзеці з задавальненнем падарожнічалі разам з Балотніцай па казачных бураломах, адгадвалі квесты, збіралі ключы, каб адкрыць чароўны куфэрак. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, насычанай, па-сапраўднаму шчырай і вясёлай.

На заканчэнні сустрэчы ўсе госці атрымалі падарункі і, вядома, аўтограф пісьменніка.

Сустрэчы працягваюцца!

Крыніца - Выдавецкі дом «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
900