Літаратурныя сустрэчы са «Звяздой»

Літаратурныя сустрэчы са «Звяздой»

На мінулым тыдні, з 16 па 20 сакавіка, у розных населеных пунктах краіны адбыўся шэраг кніжных прэзентацый, якія праводзіў Выдавецкі дом «Звязда» ў рамках акцыі «Звязда» сустракаецца з сябрамі».

На сустрэчу з чытачамі ў дзіцячую бібліятэку № 22 г.Мінска завітала пісьменніца Ірына Карнаухава, якая пазнаёміла ўсіх са сваёй кнігай «Ах, какой сегодня день». Юныя чытачы не толькі слухалі вершы і апавяданні аўтара, але з задавальненнем задавалі шмат пытанняў і нават падказвалі тэмы для будучых гісторый.

Карнаухава.jpg

А ў Мар’інагорскую гімназію да юных чытачоў прыехаў пісьменнік Дзмітрый Юртаеў са сваёй кнігай «Ни секунды тишины». Таксама ён наведаў г.п.Свіслач і аг.Дукору, дзе сустрэўся з вучнямі сярэдніх школ.

Юртаев.jpg

Яшчэ адна сустрэча адбылася ў Бараўлянскай сярэдняй школе з пісьменнікам Міхаілам Дзеравянка. Ён прадставіў вучням 2-х класаў свае кнігі: «Верные друзья», «Удивительные приключения» і «Секундочка». У ходзе прэзентацыі аўтар зачытваў дзецям гісторыі пра прыгоды медзведзяняці Мішуткі, чытаў вершы і загадваў загадкі.

Деревянко.jpg

А ў краме «Кнігарня пісьменніка» (г.Мінск, вул. Казлова, 2) госці сустрэчы задавалі пытанні вядомай беларускай пісьменніцы Алене Стэльмах, якая пазнаёміла ўсіх прысутных са сваёй кнігай «Мая радзіма».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
457