Літаратуры іншых краін на старонках беларусскіх выданняў

Літаратуры іншых краін на старонках беларусскіх выданняў

Адроджаны літаратурна-мастацкі альманах “Далягляды”, які, як і ў ранейшыя дзесяцігоддзі, прадстаўляе пераклады паэзіі і прозы літаратуры іншых краін на беларускую мову.

Альманах толькі што выдадзены “Мастацкай літаратурай” знаёміць беларускага чытача з урыўкамі з рамана венесуэльскага пісьменніка Анібаля Насоа “Мастацтва і Рамёствы” (перакладчык Рыгор Ляшук). Двух іншых майстроў вершаскладання з Бангладэш - Казі Назруло Іслама і Лалона - пераклалі Навум Гальпяровіч і Марыя Кобец.

Яшчэ раней паэзія Казі Назруло Іслама (балада “Мяцежнік” ) была надрукавана на старонках маладзёжнага літаратурна-мастацкага выдання “Маладосць” (восьмы нумар за жнівень 2018 года). Перакладчык – Марыя Кобец.

Таксама ў жнівеньскай “Маладосці” за 2018 год былі змешчаны тры варыянты перакладу на беларускую мову верша лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндраната Тагора “Мая залатая Бенгалія”. Гэты верш, напісаны на пачатку дваццатага стагоддзя, з набыццём Бангладэш незалежнасці стаў гімнам гэтай дзяржавы. Перакладчыкамі твора на беларускую мову выступілі Марыя Кобец, Навум Гальпяровіч, Мікола Мятліцкі.

У лютым 2019 года выйшла кніга перакладаў аднаго верша “Мая залатая Бенгалія” на мовах свету”, дзе поруч са згаданымі трыма перакладамі з’явіліся яшчэ два пераўвасабленні легендарнага верша – Сяргея Панізніка і Надзеі Салодкай.

У “Даляглядах” прадстаўлены творы пісьменнікаў з 25 нацыянальных літаратур свету. Дыялог з беларускім чытачом вядуць паэты і празаікі Азербайджана, Венесуэлы, Германіі, ЗША, Ізраіля, Ірландыі, Італіі, Кітая і іншых краін.

Опубликовано:
Просмотров:
870
Направления: