Любімыя аўтары – юным чытачам

Любімыя аўтары – юным чытачам

На мінулым тыдні, з 7 па 11 кастрычніка, у розных паселішчах краіны адбыўся цэлы шэраг кніжных прэзентацый, наладжаных Выдавецкім домам «Звязда».

На сустрэчу з чытачамі ў дзіцячую бібліятэку N 16 г.Мінска прыйшла пісьменніца Надзея Бука са сваёй кнігай «Бася і яе чароўны свет». А ў дзіцячай бібліятэцы N 2 беларускай сталіцы прайшла прэзентацыя кніг Віктара Ляскоўскага – «Антошкаў шчанюк» і «Калючая кніжка». Гэты ж аўтар на дзень пазней прыйшоў і да чытачоў сталічнай дзіцячай бібліятэкі N 12.

А ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы юныя чытачы задавалі пытанні пісьменніку Паўлу Гушынцу, які пазнаёміў усіх ахвотных са сваёй кнігай «Тата, раскажы пра мяне гісторыю».

У Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя Алены Лось «звяздоўцы» наведаліся разам з вядомай беларускай казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

Застаецца дадаць, што 15 кастрычніка а 11-й гадзіне ў кнігарні «Санет» у Слоніме пройдзе прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава «Як Гаўка ў космас збіраўся» і «Непаслухмяны чмелік». Рыхтуйцеся, юныя кнігалюбы! Чытайце і новыя кнігі А.Зэкава, і рыхтуйце пытанні аўтару! 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».  

Опубликовано:
Просмотров:
773