Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта

 Пажаныя сябры!

Віншую прафесарска-выкладчыцкі састаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з 80-годдзем з дня заснавання вашай навучальнай установы. 

За гэтыя гады пройдзены шлях ад настаўніцкага, а потым педагагічнага інстітута да шматпрофільнага вучэбна-навуковага цэнтра краіны, які на аснове ацэнкі вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці адным з першых сярод ВНУ Рэспублікі Беларусь атрымаў пасведчанне аб акрэдытацыі Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Ва ўсе часы ўніверсітэт інтэнсіўна развіваўся і заўсёды быў у ліку лідэраў. Мне асабліва прыемна адзначыць і тое, што ў 2016 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт стаў сузаснавальнікам першага ў Беларусі Інавацыйнага медыйнага кластара, праца якога накіравана на інавацыйнае развіццё канкурэнтаздольнай інфармацыйнай прасторы Гродзенскай вобласці за кошт фарміравання эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый адукацыі, навукі і вытворчасці.

Трэба адзначыць і важную ролю ўніверсітэта ў падрыхтоўцы кадраў – высокакваліфікаваных спецыялістаў для розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, якія адбыліся ў прафесіі, набылі сабе рэпутацыю людзей адказных і творчых, а за гады суверэннай Беларусі стаўшых паспяховымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі нашай рэспублікі.

Упэўнены, што прымнажэнне існуючых традыцый, імкненне ісці ў нагу з часам і знаходзіць новыя перспектыўныя напрамкі развіцця заўсёды будуць галоўнымі арыенцірамі ў вашай дзейнасці.

Ад усяго сэрца жадаю ўсяму калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы шчасця, дабрабыту, творчага натхнення і новых прафесійных здзяйсненняў!

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь                                                         А.М.Карлюкевіч

Опубликовано:
Просмотров:
760