Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў «Мастацкай літаратуры» з 50-годдзем стварэння выдавецтва

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў «Мастацкай літаратуры» з 50-годдзем стварэння выдавецтва

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў «Мастацкай літаратуры» з 50-годдзем стварэння выдавецтва.

Шаноўныя сябры!

Вашай установай робіцца шмат для папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны, для таго, каб творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна і іншых нашых класікаў працягвалі сваё жыццё і сёння, выклікаючы ў сэрцах новых пакаленняў чытачоў самыя светлыя і шчырыя пачуцці.

Вялікая заслуга выдавецтва і ў падтрымцы сучасных майстроў прыгожага пісьменства. Дзякуючы гэтаму, у беларускую літаратуру прыйшло шмат паэтаў і празаікаў, якія ўнеслі немалы ўклад у яе развіццё, чые творы сталі здабыткам не толькі айчыннай культуры.

Верыцца, што кнігі выдавецтва і надалей будуць глыбока адлюстроўваць масштабныя пераўтварэнні і дасягненні, якія адбыліся ў Беларусі за час яе суверэнітэту, дапамагаць развіваць сучасную беларускую літаратуру, якая садзейнічае выхаванню моладзі на лепшых нацыянальных традыцыях беларускага народа, а таксама ўмацоўваць творчую пісьменніцкую супольнасць на аснове дзяржаўнасці і канкрэтнага ўнёску творчымі людзьмі краіны ў далейшае ўмацаванне і развіццё роднай Беларусі.

Жадаю калектыву выдавецтва «Мастацкая літаратура» і яго аўтарскаму актыву новых высокамастацкіх кніг, напоўненых глыбокай духоўнасцю, патрыятызмам, кніг, якія абуджаюць нашу гістарычную памяць і выклікаюць гонар за сённяшні дзень роднай Беларусі.

 

                                                                                                                            Уладзімір Пярцоў

Опубликовано:
Просмотров:
74