Міністр інфармацыі павіншаваў Васіля Зуёнка з юбілеем

Міністр інфармацыі павіншаваў Васіля Зуёнка з юбілеем

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч 3 чэрвеня 2020 года павіншаваў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Зуёнка з 85-годдзем.

“Усё Ваша свядомае жыццё – гэта цудоўны прыклад самаадданага служэння Радзіме, узор высокага прафесіяналізму, які Вы праявілі ва ўсіх накірунках сваёй дзейнасці.

Шмат гадоў Вы прысвяцілі журналістыцы, якая літаральна стала стылем Вашага жыцця. Працавалі ў розных выданнях, узначальвалі рэдакцыі часопісаў "Бярозка" і "Маладосць". Дасягнулі і высокай пасады кіраўніка Саюза пісьменнікаў Беларусі”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што дзякуючы сваім няспыннай прафесійнай дзейнасці, творчаму патэнцыялу і мэтанакіраванасці, Васіль Зуёнак заваяваў заслужаную павагу сярод калег – журналістаў і пісьменнікаў, прайшоў сапраўдную жыццёвую школу, заявіў пра сябе як шматгранная творчая асоба, паэт і перакладчык, аўтар вялікай колькасці кніг.

Міністр пажадаў юбіляру моцнага здароўя, нязгаснай энергіі і аптымізму, а таксама творчага плёну, новых цудоўных кніг, а таксама шчасця і дабрабыту.

Опубликовано:
Просмотров:
537