«Народная асвета» далучаецца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”

«Народная асвета» далучаецца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”

Па запрашэнні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выдавецтва «Народная асвета» далучаецца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”. 

Акцыя па бязвыплатнай перадачы разнастайных друкаваных выданняў бібліятэкам сярэдніх школ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзіцца на працягу 2019 года. 

У межах акцыі «Народная асвета» арганізуе передачу выданняў, карысных для сістэмы айчыннай адукацыі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Гэта паспрыяе выхаванню любві да кнігі і чытання, пашырэнню ведаў і павышэнню інтэлектуальнага патэнцыялу маладога пакалення.

Опубликовано:
Просмотров:
597
Направления: