Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі – 95!

Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі – 95!

Нацыянальная кніжная палата Беларусі адзначіла 95-годдзе з дня заснавання.

За добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай бібліяграфіі і з нагоды знамянальнай даты Міністр інфармацыі ўзнагародзіў супрацоўнікоў гэтай дзяржаўнай установы.

Нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі” узнагароджаны галоўны бібліёграф Маргарыта Голяс, загадчык інфармацыйна-тэхналагічнага аддзела Алена Ніжнікава, галоўны бухгалтар Ларыса Серагова.

Падзяка Міністра інфармацыі аб’яўлена дырэктару установы “Нацыянальная кніжная палата Беларусі” Алене Івановай і вучонаму сакратару Аксане Карповіч.

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі узнагароджаны вядучы бібліёграф Ірына Бабарыка, галоўны бібліёграф Марына Бекетава, галоўны бібліёграф Дзіяна Кацюшына, бібліёграф першай катэгорыі Аляксандра Крамар, вядучы бібліёграф Святлана Ліпская, галоўны бібліёграф Ала Сташкевіч.

Опубликовано:
Просмотров:
1 204