Навінкі выдавецтва для дзяцей

Навінкі выдавецтва для дзяцей

У кнігарні “Дружба” Выдавецкі дом “Звязда” прэзентаваў кнігу “Базгулаг і поры года” азербайджанскай пісьменніцы Севіндж Нурукызы.

Выданне разлічана на дзяцей. Тут і казкі, і загадкі, і вершы. Таму маленькія чытачы, вучні другіх – чацвёртых класаў сталічнай школы № 44, а менавіта яны сталі галоўнымі гасцямі прэзентацыі, з задавальненнем удзельнічалі ў віктарынах, прапанаваных аўтарам.

Самыя актыўныя з іх атрымалі падарункі – кнігі казак ад старшыні культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Габустан” Балдадаша Ганбарава, які і прэзентаваў згаданую кнігу.

Звязда-Азербайджан 2.jpg

Звязда-Азербайджан 1.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома“Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
1 135