Новая беларуская асветніцкая ініцыятыва ў Палтаве

Новая беларуская асветніцкая ініцыятыва ў Палтаве

Толькі-толькі завяршыўся Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час», які супаў у Мінску з правядзеннем XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, як ад удзельнікаў форуму прыходзяць добрыя весткі. У Палтаве (Украіна), паведамляе літаратуразнаўца, перакладчык, культуролаг Глеб Кудрашоў, прынята рашэнне адкрыць у мясцовым універсітэце Цэнтр украінска-беларускіх кніжных сувязяў.

Своеасаблівая лабараторыя дружбы паміж дзвюма культурамі, дзвюма літаратурамі будзе працаваць на факультэце філалогіі і журналістыкі. Аснову цэнтра складзе бібліятэка беларускай літаратуры, якую ў Палтаву Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перадало ў маі 2019 года. Мяркуецца, што такая ж бібліятэчка будзе перададзена ва ўніверсітэт і сёлета. Навінкі беларускага кнігавыдання паступяць у Палтаву ў межах праграмы па падтрымцы беларусаў замежжа, якую рэалізоўваюць сумесна міністэрствы інфармацыі  і замежных спраў Беларусі.

Мяркуецца, што Цэнтр украінска-беларускіх кніжных сувязяў адкрыецца ў верасні 2019 года.

Варта нагадаць, што Глеб Кудрашоў неаднойчы бываў у Беларусі, з’яўляецца аўтарам кнігі пра Шаўчэнкаўскія адрасы памяці ў нашай краіне.

Крыніца - sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
666