Пераднавагоднія сустрэчы са “Звяздой”

Пераднавагоднія сустрэчы са “Звяздой”

У Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы вельмі чакалі ў госці пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую. Выдавецкі дом “Звязда” спраўдзіў гэту пераднавагоднюю мару юных чытачоў Дзяржынска.

Казачніца правяла дзве прэзентацыі для дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама настаўнікаў, супрацоўнікаў бібліятэк і гасцей.

Зацікаўленыя аматары фантастычных казак былі рады, што яшчэ паспелі набыць кнігу “Вухуцік. Васільвася” і атрымаць аўтограф, бо тыраж, выпушчаны напрыканцы лютага, распрадаўся.

Звязда-Дзяржынск_1.jpg

Сустрэчы з чытачамі прайшлі казачна і весела. А Вухуцік сапраўды стаў ганаровым жыхаром Дзяржынска, бо цяпер жыве на дзясятках кніжных паліц у дзіцячых пакоях.

Тэатралізаваная сустрэча так спадабалася гасцям, што пісьменніцу запрасілі зноў завітаць у Дзяржынск. Як сказалі бібліятэкары, каб дакладна казачніцу ніхто не “перахапіў”, дату вызначылі адразу.

Звязда-Дзяржынск_2.jpg

Выдавецкі дом “Звязда”, як і пісьменніца, толькі радуюцца новым сустрэчам і пазначаюць наступныя пункты на “Культурным маршруце “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
559