Прэзентацыя кнігі «Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу» на «Кніжных сустрэчах у Мірскім замку»
15 чэрвеня 2019 г. у рамках фестывалю «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» выдавецтва «Народная асвета» правядзе прэзентацыю кнігі «Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу».
Кніга выйшла ў 2019 г. і прысвечана Году малой радзімы.
Прадставіць выданне, адкажа на ўсе пытанні прысутных, яго аўтар - Станіслаў Холеў.
Кніга зацікавіць не толькі краязнаўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, але і тых, хто любіць вандроўкі, рамантыкаў.
Упэўнены, што сустрэча з аўтарам гэтага выдання значна пашырыць кола аматараў краязнаўцаў.Опубликовано:
12 июня 2019 в 10:51
Просмотров:
1 239