Раман Васіля Шырко «Прынёманскія плытагоны» выйшаў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

Раман Васіля Шырко «Прынёманскія плытагоны» выйшаў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

Вострасюжэтны раман на 424 старонках распавядае пра нялёгкія выпрабаванні жыхароў вёскі Мілава напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны і падчас барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Галоўныя героі кнігі трапляюць у экстрэмальныя сітуацыі: ваююць з белафінамі, абараняюць родную зямлю ад фашыстаў і іх наймітаў у партызанскіх атрадах. Побач з беларусамі прыбліжаюць дзень Перамогі рускія, латышы, яўрэі, цыганы. Гэта своеасаблівы гімн малой радзіме, афіцэрам і салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія набліжалі вялікую Перамогу.

Твор, які чытаецца на адным дыханні, упрыгожваюць цудоўная мова аўтара, паданні, гумар, былі, казкі, прымаўкі, паэтычныя эпітэты. Гэта своеасаблівы гімн творчай працы, маладосці, рамантычнаму каханню, веры ў заўтрашні светлы дзень.

Прынёманскія плытагоны1.jpg

Опубликовано:
Просмотров:
562