"Савецкаму Палессю" – 75!

"Савецкаму Палессю" – 75!

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе" з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара.

Газета мае сваю багатую гісторыю і традыцыі, аўтарскаму калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку.

“Прыемна адзначыць, што нягледзячы на няпростыя выклікі часу, выданне не толькі трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў, але і захавала лепшыя традыцыі папярэдніх пакаленняў журналістаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Ігар Луцкі адзначыў, што жыццё раёна немагчыма ўявіць без свежых нумароў "Савецкага Палесся", якое стала для чытачоў не толькі надзейнай крыніцай інфармацыі, але і дарадцам і памочнікам у іх штодзённых клопатах.

Міністр пажадаў, каб і надалей выданне захавала вастрыню журналісцкага пяра, актуальнасць друкаванага радка, павагу і любоў чытацкай аўдыторыі.

“Няхай любімая праца прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі. Здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям”, – гаворыцца на заканчэнне віншавання. 

Опубликовано:
Просмотров:
542