Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адзначаны ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі Беларусі

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адзначаны ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі Беларусі

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у захаванне, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і ў сувязі з 60-годдзем з дня заснавання аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Міцкевіч Софіі Пятроўне, старшаму навуковаму супрацоўніку філіяла ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”.

За значны ўклад у захаванне, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і ў сувязі з 60-годдзем з дня заснавання ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь наступныя супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”:

Шавель Яўгеній Іванавіч – загадчык філіяла;

Крыжэвіч Аляксандр Сяргеевіч – старшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела;

Міцкевіч Васіліна Валер’еўна – галоўны захавальнік фондаў.

Опубликовано:
Просмотров:
618