Сустрэча з шэф-рэдактарам «Литературной газеты»

Сустрэча з шэф-рэдактарам «Литературной газеты»

Максім Замшаў – добра вядомы ў Расійскай Федэрацыі паэт, празаік, публіцыст. Акрамя гэтага ён – і шэф-рэдактар «Литературной газеты». Учора, 23 лістапада, адбылася сустрэча з ім Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча.

У час размовы кіраўніка медыйнага ведамства Беларусі з шэф-рэдактарам газеты расійскіх пісьменнікаў ішла размова пра распаўсюджванне “Литературки” у Беларусі ў сістэме “Белсаюздрук”, пра сённяшні стан літаратурна-мастацкай перыёдыкі ў Расіі, стасункі расійскіх літаратурных газет і часопісаў з грамадскімі арганізацыямі, пра працу па іх распаўсюджванню і інш. Максім Замшаў выказаў зацікаўленасць у болей шырокіх зносінах старэйшага літаратурнага перыядычнага выдання Расіі з беларускімі літаратарамі, адзначыў, што трэба наладжваць стасункі з беларускімі паэтамі і празаікамі рускіх перакладчыкаў.

У гэты ж дзень прайшла сустрэча з расійскім пісьменнікам у мінскай кнігарні “Дружба”. Адметна, што сярод удзельнікаў творчай імпрэзы Максіма Замшава было шмат беларускай філалагічнай моладзі.

Опубликовано:
Просмотров:
635