Сустрэча з Уладзімірам Мазго

Сустрэча з Уладзімірам Мазго

23 студзеня Выдавецкі дом «Звязда» ў бібліятэцы № 2 г.Мінска правёў літаратурную сустрэчу паэта Уладзіміра Мазго з вучнямі 4 «Д» класа гімназіі № 6 горада Мінска. Мерапрыемства прайшло ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Чытаем разам са «Звяздой».

Аўтар многіх цікавых кніг і папулярных песень, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман» Уладзімір Мінавіч Мазго расказаў школьнікам пра свае ранейшыя выданні «Адвечныя скарбы Радзімы» і «Слоны с Луны», што пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда».

Уладзімір Мазго ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, літаратурных прэмій імя Васіля Віткі, «Залаты Купідон». Ён ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна, выдатнік друку Беларусі.

Мазго_2.jpg

Юныя чытачы з цікавасцю слухалі вершы, паўтаралі следам за аўтарам скорагаворкі, адгадвалі загадкі, задавалі шмат пытанняў. А калі загучала песня «Белы буслік» (музыка Т.Моўчан, словы У.Мазго ), то падпявала амаль уся зала.

Усе жадаючыя змаглі набыць кнігі з аўтографам пісьменніка.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.  

Опубликовано:
Просмотров:
1 204