Сустрэча з журналістамі і крытыкамі газеты "Літаратура і мастацтва" адбылася ў БДУ

Сустрэча з журналістамі і крытыкамі газеты "Літаратура і мастацтва" адбылася ў БДУ

У межах кластара культурнай скіраванасці кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі была праведзена сустрэча з журналістамі і крытыкамі газеты “Літаратура і мастацтва”, выпускнікамі спецыяльнасці “Літаратурная работа (Творчасць)”.

krt 5

Дар’я Смірнова і Данііл Лысенка абмеркавалі са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта журналістыкі стратэгіі газеты і магчымасць сумесных праектаў. Таксама маладыя спецыялісты падзяліліся досведам працы і падказалі, з чаго можна пачаць супрацоўніцтва з выданнем.

krt 2

Дар’я Смірнова расказала пра разнастайныя існуючыя падыходы да напісання рэцэнзій на кнігі, а Данііл Лысенка зацікавіў аўдыторыю расповедам пра сваю аўтарскую, крыху правакатыўную крытычную рубрыку пад назвай «ЛІМб».

krt 4

У межах сустрэчы былі абмеркаваны праблемы сучасных друкаваных выданняў і магчымыя шляхі іх вырашэння. Мерапрыемства арганізавана дацэнтам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Часнок Ірынай Чаславаўнай.

krt 3

Крыніца - факультэт журналістыкі БДУ.

Опубликовано:
Просмотров:
990