«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 5» у Доме кнігі «Светач»

«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 5» у Доме кнігі «Светач»

21 мая а 12-й гадзіне ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца пятая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». 

У мерапрыемстве прымуць удзел беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык і публіцыст Анатоль Бутэвіч і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Тэма сустрэчы — «Караткевіч і беларуская літаратура, часопісы 20 стагоддзя».


Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Арганізатары праекта — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале ААТ «Белкніга».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»



Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

Опубликовано:
Просмотров:
985