Цікавыя сустрэчы ў цэнтральнай бібліятэцы

Цікавыя сустрэчы ў цэнтральнай бібліятэцы

Якія цуды адбываюцца ў школе, калі дзеці і настаўнікі разыходзяцца па дамах? Хто жыве ў сіняй падушцы і расказвае дзецям сто мільёнаў казак? Як стаць касмічнай феяй і навучыцца гатаваць эліксір добрых сноў? Пра ўсё гэта (і не толькі) 5 верасня даведаліся госці і ўдзельнікі сустрэчы з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, якую запрасілі на мерапрыемства Выдавецкі дом “Звязда” і Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы.

А яшчэ дзеці пазнаёміліся з Вухуцікам і Васільвасем – фантастычнымі iстотамі, якiя трапiлi на Зямлю з космасу праз сапраўдны магiчны партал. Разумныя стварэнні хутка “асвоіліся” на нашай планеце: вывучылі беларускую мову, пакаштавалі маннай кашы і дранікаў са смятанкаю, паглядзелі, як у школе праходзяць урокі і пралятаюць перапынкі... А прыстасавацца да штодзённасці ім дапамагалі звычайныя “некасмічныя” дзяўчынка Улада і хлопчык Максім.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”


Опубликовано:
Просмотров:
1 445
Тип события: